Хакеісты “Нёмана” сапсавалі дэбют брэсцкаму палкоўнiку

|

Літаральна некалькі дзён таму ХК “Брэст” узначаліў былы камандзір Брэсцкай памежнай групы (!) палкоўнік Сяргей Брытаў. Першы афіцыйны матч чакаў яго 22 кастрычніка менавіта з суседам па захадзе. Гэтая сустрэча паказала, хто ёсць хто ў рэгіёне. Ужо ў першыя дваццаць хвілін гульнi хакеісты “Нёмана” мелі перавагу ў пяць шайбаў. У другім гарадзенцам атрымалася толькі двойчы трапіць у вароты суперніка, а ў трэцім у канцоўцы сустрэчы чырвона-чорныя ўмудрыліся прапусціць. Але адна шайба суперніка не сапсавала настрою хакеістам “Нёмана”, якія адправіліся з трыма ачкамi дадому.

 

“Брэст” – “Нёман” – 1:7 (0:5, 0:2, 1:0)

 

Шайбы закідвалі:

0: 1 – Ягор Ягораў (Андрэй Коршунаў) 03:09
0: 2 – Арцём Мянцюк (Сяргей Маляўка, Аляксандр Маляўка) 05:43
0: 3 – Сяргей Маляўка (Арцём Мянцюк, Максім Каменькоў) 18:32
0: 4 – Павел Баярчук (большасць) (Вячаслаў Лісічкін, Даніэль Сэман) 19:16
0: 5 – Ягор Ягораў (Сяргей Багалейша, Яўген Дадонаў) 19:57
0: 6 – Яўген Дадонаў (Сяргей Капылец, Ян Шэляпнёў) 22:48
0: 7 – Сяргей Багалейша (большасць) (Павел Куцэвіч, Арцём Бажко) 25:02
1: 7 – Кірыл Берчук (Віктар Шарытон) 53:25

 

На дадзены момант чырвона-чорныя дзеляць чацвёрты радок з хакеістамі “Гомеля”. Каманды маюць у сваім актыве па 30 ачкоў. Варта адзначыць, што ў гарадзенскага клуба ёсць гульня ў запасе. 

 

Наступны матч “Нёман” правядзе таксама на выездзе. 24 кастрычніка гарадзенцы згуляюць з “Юнацтвам”.