Гарадзенка адраджае батанічны сад Жылібера, але яму пагражаюць надвор’е і самі гараджане

|

Гэтым разам Вера Удот і Яўгенія Пупко падаравалі дрэйцыю шаршавую, дрэвавідны піон і фарзіцыю. Агулам у гэты дзень высадзілі сем раслін: акрамя вышэйпералічаных яшчэ вейгелу, коркавы дуб, піхту і цюльпанавае дрэва.

 

Наталля Канюк і галоўны інжынер Гродназелянбуда Аляксандр Русак

 

Ініцыятарка адраджэння парку пералічыла самыя цікавыя дрэвы, якія тут ужо ёсць:

 

– Пробкавы дуб, сумах ці уксуснае лакавае дрэва, псеўдатсуга, тры манчжурскія арэхі, баярышнікі, чаромха маака, аралія манчжурская і калекцыйная айва – яна дае плады вагай 500 грам.

 

Невядомыя выкапалі ўнікальныя каштаны

 

Ставіць шыльды з апісаннем Наталля баіцца. У 2012 годзе гарадзенец Яўген Вінчэўскі падараваў батанічнаму саду пяць унікальных для нашай флоры ядомых каштанаў. Але ў мінулым годзе нехта выкапаў і скраў тры з іх. Тады Вінчэўскі падараваў яшчэ адзін экзэмпляр, які замерз, але даў парасткі. Каб перадухіліць такія выпадкі, Наталля хоча паставіць каля сада каваную агароджу з фларыстычнымі матывамі.

 

Жанчына плануе высаджваць дрэвы, пакуль хопіць плошчы парка і пакуль гарадзенцы будуць дарыць цікавыя экзэмпляры.

 

Аранжарэя ў будынку акадэміі?

 

Дома Наталля мае дзівосную калекцыю раслін: манга, анона чэрымоя, маракуя, авакада, хурма, мушмула, папая, арэх пекан. Ёсць нават арэх макадамія – самы дарагі арэх у свеце пасля арэха сэйшельскай пальмы.

 

Для гэтых раслін патрэбна аранжэрэя. Гісторык хоча выкарыстоўваць для яе будынак былой медычнай акадэміі Жылібера. Яна нават напісала праект, у якім ёсць агароджа, аранжарэя, музей Гродна, музей Жылібера, помнік Жыліберу і інфармацыйная дошка. Праект разглядаецца ў Гроднаграмадзянпраекце.

 

 

Фота аўтаркі