Гарады прыгожыя, а вёскі выклікаюць шок. Што ведаюць у Беластоку пра Гродна і Беларусь?
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Iахiм, 27 гадоў
– Ведаю, што паміж Беластокам і Гродна ідзе вялікі гандлёвы абмен, але больш пераважаюць у ім, натуральна, беларусы. Штодня яны вывозяць вялікую колькасць тавараў з нашай краіны. Новая ваенная база ў Беларусі? Чуў і, вядома, гэта павялічыць напружанне паміж НАТА і Расіяй. Атамная станцыя ў Гарадзенскай вобласці? Я не веру, што ў беларусаў хопіць фінансаў для яе рэалізацыі. Каб завяршыць праект, спатрэбіцца вялікая падтрымка Расіі.
Ганна, 78 гадоў
– Была калісьці ў Гродне, вельмі прыгожае месца. Усе з маіх сяброў або сваякоў, хто быў, таксама вельмі хваляць гэты горад. Ведаю, што вялікая колькасць гарадзенцаў ездзіць да нас па пакупкі. Ваеннай базе быць, вядома ж, калі Пуцін захоча абараніць сваю тэрыторыю і пашырыць межы. Што тычыцца атамнай станцыі, то я не разумею навошта беларусам яна патрэбна.
Івона, 49 гадоў
– Шчыра, нічога пра суседзяў толкам і не ведаю. Стараюся не цікавіцца жыццём беларусаў. Доўгі час ваша дзяржава праводзіла такую палітыку, якая аддаляла нашы дзяржавы адну ад адной. Нядаўна знаёмыя пабывалі ў Беларусi i распавялi, што ў суседзей зусім не такое жыццё, якое нам паказваюць на экранах тэлевізара. У мяне дачка шэсць гадоў таму ездзіла да сваякоў у Беларусь, i ёй запомніліся беларускія вёскі, яна была шакаваная іх станам.
Куба, 20 гадоў
– Чуў, што ў Беларусі прыгожыя гарады. Хацелася б пабываць і паглядзець. Першае месца, якое планую наведаць, гэта Гродна. Гэта беларуская візітная картка. Чуткі пра ваенную базу ў Беларусі мяне не дзівяць. Калі АЭС задумалі, то яна будзе. Пры правільным выкарыстанні будзе прыносіць карысць, галоўнае правільна распараджацца энергіяй.
Анатоль, 59 гадоў
– Быў у Беларусі ў 1980-х гадах. Да гэтага часу падтрымліваем сувязь з калегамі-калекцыянерамі з Мінска. Гродна – падобны на польскі горад і таму ён вельмі прыгожы. Не дзіўна, што ў вас хочуць ваенную базу. У гэтым выпадку ўсё зразумела, палякі таксама не сядзяць на месцы. АЭС? Галоўнае не паўтарыць памылку Чарнобыля.
Бартэк, 43 гады
– Гродна вельмі блізкі горад да нас. Я б з радасцю ездзіў, але віза дарагая, ды і шмат бюракратычных спраў трэба рабіць, каб яе атрымаць. Але вельмі хочацца паглядзець сваіх суседзей. Што тычыцца ваеннай базы, то я лічу, гэта справы Расіі. Яна ў чарговы раз хоча паказаць сваю ваенную моц. У прынцыпе, ім больш няма чым ганарыцца. Я за будаўніцтва АЭС у Беларусі, хоць атмасфера будзе чысцей. Адзіны мінус будзе, калі нешта адбудзецца.
Юстына, 17 гадоў
– Калі я чую пра Беларусь, то першае што прыходзіць у галаву гэта Гродна і чырвона-зялёны сцяг. А так больш нічога не ведаю пра Беларусь. Пра ваенную базу чула – у Пуціна напэўна ў галаве штосьці перамкнула. Ідэю АЭС я падтрымліваю, гэта стане альтэрнатыўнай крыніцай энергіі.
Ян, 82 гады
– Пра Гродна шмат чуў. Ведаю, што ў вас ёсць вялiкiя польскiя могілкi дзе пахавана Эліза Ажэшка. Ведаю, што да вас часта прыязджаюць як палякі, так і габрэі, якія шукаюць свае карані. Дзе гіне традыцыя, там гіне і народ. Беларусы павінны шанаваць сваю гісторыю. Каб будаваць ваенную базу, трэба для пачатку ў краіне правесці рэферэндум. Калі народ ухваляе, тады кіраўнік мае права рабіць, калі не, то ён павінен паважаць меркаванне сваёй дзяржавы.