Прычынай аварыі на Савецкай стала чыгунная труба 1930-х гадоў
Нагадаем, раніцай 26 кастрычніка на вуліцы Савецкай у раёне дамоў 6 і 3 адбыўся парыў трубы і вада пачала вылівацца з каналізацыі на вуліцу. Пазбегнуць патопу ўдалося, своечасова перакрыўшы ваду на гэтым участку.
Увечары, пасля ліквідацыі ўсіх праблем, супрацоўнікі водаканала распавялі, што на глыбіні двух метраў трэснула чыгунная труба, закладзеная яшчэ палякамі ў 1930-х гадах.
– З-за перападу тэмператур пачаў рух грунту. Пад адной трубой апынуўся камень, які ў наступстве руху зачапіў і пераламаў яе. Мы замянілі трубу на новую і спадзяемся, што падобнага больш не адбудзецца, – распавёў супрацоўнік водаканала.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Здымкі зробленыя познім вечарам 26 кастрычніка.
Нагадаем, у ліпені на Савецкай адбылася падобная сітуацыя з пераломам трубы. Тады супрацоўнікам спатрэбілася больш сутак, каб справіцца з праблемай.
Сёння з самай раніцы брук пачалі ўкладваць на месца спецыялісты.