Гарадзенскія выратавальнікі дасталі з калодзежа касулю

|

Тыя з дапамогай трыногі, выратавальнай вяроўкі і пажарнага пояса выцягнулі касулю, паведамілі ў прэс-службе МНС. Глыбіня калодзежа склалася ўсяго каля двух метраў, ён не быў запоўнены вадой, таму ўся аперацыя заняла менш за 10 хвілін.

Пасля выратавання касуля адразу ўцякла ў лес. Ветэрынарная дапамога ёй не спатрэбілася.

МНС нагадвае, што дапамога птушкам і жывёлам – не ў кампетэнцыі гэтай службы. Для гэтага пры гар- і райвыканкамах ёсць адмысловыя камісіі. Выратавальнікі дапамагаюць толькі ў выключных выпадках.