Пятнічнае: у Гродне ў заапарку леў парваў джынсы, а яго назвалі дызайнерам

|

– Мы спецыяльна аддалі джынсы на “разарванне” льву, бо ён з’яўляецца царом звяроў, – кажа Кірыл Жалудок. – Зараз гэтае адзенне з’яўляецца сімвалам нашага дбання пра жывёл.

Музыкант мае намер зрабіць “львіныя” джынсы часткай свайго сцэнічнага іміджу. Яны кожны раз будуць нагадваць публіцы пра важнасць беражлівых адносін да жывёл.


Пра гурт “Я и Этот”

 

Створаны на базе гарадзенскага музычнага праекта “Ведай Нашых”. Грае ў стылі поп-рок. Музыкі гурта таксама з’яўляюцца аўтарамі ўсіх песень. У творчасці групы прыкметны ўплыў такіх гуртоў як Green Day і Coldplay.


Фотаздымкі Яна Хведчына