Фотафакт: У “Еўраопце” каля заапарка можна было бясплатна выпіць і закусіць

Гарадзенцы ахвотна падыходзілі і спрабавалі “гарачыя” напоі. Ліміт на аднаго чалавека быў не больш за 30 грам, але некаторым удавалася абысці абмежаванні.

Як расказалі арганізатары, да 17.00 да практычна ніхто не падыходзіў. Але як толькі скончыўся працоўны час, людзі з вялікім задавальненнем пачалі дэгуставаць прадукцыю.

Па суседству праходзіла дэгустацыя крабавых палачак ад “Санта-Брэмар”. Былі асобы, якія здзяйснялі круг па гандлёвай зале, каб выпіць і закусіць.

 

Акцыі ў гіпермаркеце прайшлі без здарэнняў. Усе засталіся цвярозыя і сытыя.