Польскія мытнікі ў Кузніцы затрымалі кантрабандныя цыгарэты на амаль 190 тысяч еўра

|

Кіроўца ехаў у Польшчу быццам бы пустым. Цыгарэты былі схаваныя ў пераробленай сценцы прыцэпа-рэфрыжэратара, на якой быў замацаваны халадзільны агрэгат. Зняўшы крату вентылятара, мытнікі ўбачылі пад ёй тайнік.

 

Заведзена крымінальная справа, 35-гадовы кіроўца чакае суда. Яму пагражае штраф, пазбаўленне свабоды і канфіскацыя тавару. Ягоны DAF таксама арыштаваны і змешчаны на паркоўцы мытні.