У Слуцку без галоў і без падтрымкі сваіх заўзятараў
25 тур чэмпіянату Беларусі сюрпрызаў не прынёс.
“Нёман” і “Слуцк” гарантавалі сабе месцы ў сярэдзіне турнірнай табліцы і зыход матчу ў Слуцку нічога не вырашаў.
Паглядзець на гульню каманд у Слуцку прыйшло даволі шмат людзей, але вось галоў гледачы так і не ўбачылі.
Яшчэ перад матчам стала ясна, што “Нёман” на выездзе будзе гуляць без падтрымкі сваіх фанатаў. Аўтобус, які вёз каля 50 гарадзенцаў, зламаўся па дарозе ў Слуцк.
Гаспадары выдалі добры старт і былы гулец “Нёмана” Ягор Зубовіч меў у першай палове матчу некалькі момантаў для ўзяцця брамы гарадзенцаў.
У адным з момантаў Курганскі, які выйшаў у гэтым матчы з капітанскай павязкай, здолеў адбіць небяспечны ўдар галавой нападаючага “Слуцка”.
Першы тайм застаўся за гаспадарамі, якія нанеслі некалькі небяспечных удараў. Гарадзенцы толькі спрабавалі дзейнічаць на контраатаках.
Пасля перапынку, “Нёман” стаў гуляць больш актыўна і нават здолеў нанесці першы небяспечны ўдар па варотах суперніка.
Канцавы ў штрафной мог адкрываць лiк, але мяч пасля яго ўдару парыраваў галкіпер гаспадароў Рудзенка.
На 76 хвіліне матчу ў “Слуцка” выйшаў на поле гарадзенец Лявіцкі, які ў першым крузе здолеў паўдзельнічаць у разгроме “Нёмана” у Гродне.
Але ні яму і ні Зубовічу, нi Кавалёнку, Бебе і Бомбелю, якія выйшлi на замену ў складзе “Нёмана”, не атрымалася ў гэты дзень вызначыцца. Гульня паміж супернікамі скончылася безгалявой нічыёй.
Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў пасля нічыі са “Слуцкім” адзначыў, што на мясцовым поле цяжка паказваць добры футбол.
– Хацелася б у першую чаргу адзначыць вельмі добрае футбольнае надвор’е, падтрымку заўзятараў, сімпатычны стадыён.
Усё было да таго, каб паказаць добры футбол, акрамя, вядома, футбольнага поля. На такім газоне складана паказваць відовішчны футбол. Хто лепш прыстасаваўся да паляны, той і меў перавагу. Мне здаецца, што “Слуцк” больш атакаваў, асабліва ў другім тайме, але і ў нас былі стопрацэнтныя моманты, якія варта было рэалізаваць. А ў цэлым, лічу, вынік справядлівы. Ніхто не найграў на перамогу.
Зараз “Нёман” займае 8 месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 29 ачкоў. Свой апошнi матч гарадзенцы правядуць у Гродне 8 лістапада, калі будуць прымаць мазырскую “Славію”.
Фота: fcneman.by