Афрыканскія студэнты, турысты з Кітая і касцюмы, якія не здзівілі: Хэлоўін у Моладзевым Цэнтры

|

У суботу бліжэй да 23.00 ля ўваходу ў клуб сталі ўтварацца чэргі. А ўжо да гадзіны ночы вольных месцаў проста не засталося.

 

У гэтую ноч у клубе можна было ўбачыць шмат замежнікаў: ад афрыканскіх студэнтаў да турыстаў з Кітая.

Да свята яны таксама падрыхтаваліся і прыйшлі ў Моладзевы цэнтр у адпаведных строях. Асабліва замежнікі запомніліся адкрытымі танцамі, якія ў іх лічацца нацыянальнымі.

Мясцовыя гарадзенцы выглядалі таксама добра, але вось вылучыцца з натоўпу практычна нікому не ўдалося – кожны год адны і тыя ж касцюмы. Былі і тыя, хто дзеля бясплатнага ўваходу апранаў пакет на галовы і фарбаваўся перад самым уваходам у клуб.