Жарсці па гербу Пагоня, Беларусь вачыма заходнееўрапейца і Дзяды: топ навін мінулага тыдня

|

У Гродне закрыўся адзіны карцінг-клуб: падатковая арыштавала карты, шлемы і пальчаткі

З дапамогай кантрольнай закупкі падатковая інспекцыя па Ленінскім раёне Гродна высветліла, што мясцовы прадпрымальнік захоўваў і здаваў у арэнду карты, шлемы і пальчаткі без дакументаў, якія б пацвярджалі іх пакупку, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Гродзенскай вобласці.

Гарадзенскія паштовыя скрыні: ад польскіх бляшанак да самапальных бетонных трубак

Калі вы лічыце, што асартымент паштовых скрыняў абмяжоўваецца двума тыпамі, якія прадаюцца на пошце, то моцна памыляецеся… “Твой Стыль” вырашыў задаволіць натуральны інтарэс сваіх чытачоў “зірнуць у чужы гарод” ды глянуць “як там яны жывуць”. Наш фатограф прайшоўся Пярэселкай ды спраўдзіў, якім скрыням аддаюць перавагу тамтэйшыя жыхары.

На прадпрыемстве “Гродна Азот” адбылася аварыя, выцекла 200 кг вадкага аміяку

Надзвычайнае здарэнне адбылося на прадпрыемстве ўвечары 29 кастрычніка. Пацярпеў адзін работнік, зараз ён у стабільна цяжкім стане ў рэанімацыі.

ТОП-5 гарадзенскіх Пагоняў. Дзе знайсці нацыянальны сімвал у нашым горадзе?

Нягледзячы на тое, што афіцыйнай забароны на выкарыстанне Пагоні ў незалежнай Беларусі ніколі не існавала, у публічнай прасторы нават нашага горада не так і шмат месцаў, дзе гэты сімвал захаваўся. Дык дзе ў Гродне можна знайсці Пагоню?

Заселены востраў: фоташпацыр па Альшанцы

Самы новы мікрараён Гродна, пабудаваны сярод палёў, нагадвае асобны востраў, які злучаецца з “мацерыком-горадам” новымі пакуль яшчэ добрымі дарогамі ды некалькімі аўтобуснымі маршрутамі.

У конкурсе ідэй для паркавай скульптуры са старога ясеня перамог праект Уладзіміра Качана

Цягам двух тыдняў гарадзенцы абіралі лепшы праект. Цяпер яго аўтар актыўна займаецца дапрацоўкай ідэі і спадзяецца, што рэалізаваць задумку атрымаецца да наступнага фестывалю нацыянальных культур.

Пераслед за Пагоню – інерцыя 90-х. Аляксей Ластоўскі пра канфлікт сімвалаў

Герб “Пагоня” ўваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка культурных каштоўнасцей, але за шалік з ім міліцыянты могуць забраць са стадыёна. Нішто не забараняе карыстацца гэтым сімвалам, але беларускія кадэты адчулі ціск за звычайнае фота з ім. Чаму сімвалы так моцна ўздзейнічаюць на людзей і чаму людзі ў пагонах бачыць у Пагоні крамолу?

“Для нашых людзей гэта яшчэ адна нагода напіцца”. Што думаюць гарадзенцы пра святкаванне Хэлоўіна?

Мы запыталіся ў гарадзенцаў, ці варта, на іх погляд, беларусам адзначаць Хэлоўін? І ўвогуле, ці мае гэта “свята” нейкае значэнне?

Беларусь – раздолле для банкаўскіх картак. Меркаванне заходнееўрапейца

align=”” alt=”скидка Корона Амстердам Гродно” width=”720″ height=”359″ >
Калi вы адпраўляецеся ў іншую краіну, то напачатку заўжды паўстае праблема абмену грошай у мясцовую валюту. Аднак у Беларусі гэтая праблема не такая вострая, як у большасці краін, у якіх я быў раней.

У Гродне з міліцэйскага “Дынама” вырастае сур’ёзны мініфутбольны клуб

Адзіная ў Гродне каманда па міні-футболе, якая грае ў Вышэйшай лізе, гэта “УУС Дынама”. Клуб, які за год прабіўся з Першай лігі ў наймацнейшы дывізіён, прадстаўляе праваахоўнікаў Гарадзеншчыны. Праўда, міліцыянтаў там грае ўсяго некалькі чалавек, але ёсць прафесіяналы і нават легіянеры.

Адкуль пайшоў выраз “першы блін комам” або Як даўней адзначалі Дзяды?

Напярэдадні традыцыйнага восеньскага свята памяці памерлых, пра яго гісторыю і традыцыі расказалі ў Музеі гісторыі рэлігіі. “Твой стыль” запісаў самае галоўнае.

Старыя гарадзенскія могілкі. Частка ІІ: Некропаль на Антонава

Напярэдадні Дзядоў “Твой стыль” працягвае серыю артыкулаў пра гарадзенскія некропалі. Мінулы раз мы толькі ўваходзілі ў гэтую тэму. Зараз жа раскажам пра самыя старыя камунальныя могілкі ва ўсёй Беларусі.