Дзве выставы, як адна
Адкрыццё адбылося ў кафэ «Саша» ў Борне Сулінава (Польшча), а потым выстава была перанесена ў галерэю «Альтер» у Кашаліне. І будзе яна тут доўжыцца да 6 верасня. Адкрыццё асвятлялі газета «Голас Кашаліна», радыё «Кашалін» і тэлебачанне г. Шчэціна.
>
Аляксей Багустаў – член Беларускага Саюзу мастакоў з 1990 г., прафесар. З’яўляецца аўтарам шматлікіх друкаваных выданняў па пытаннях педагогікі выяўленчага мастацтва. Меў больш за 20 індывідуяльных выстаў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і пленэраў.
Крыстоф Рапса нарадзіўся ў Кашаліне, дзе жыве і працуе па гэты дзень. Займаецца малюнкам, графікай, фатаграфіяй. Меў індывідуальныя выставы не толькі ў родным горадзе, але і за мяжой – у Эльблонге і Лондане. Яго працы можна сустрэць у галерэях, музеях і прыватных калекцыях у Нямеччыне, Даніі, Швецыі, Францыі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі. І, зразумела, Беларусі і Польшчы. Па інф. сайту ГрДзУ