Бегам па горадзе: падрыхтоўка да дня рэвалюцыі, Дзень турмы, модны бацюшка і іншыя фотанавіны, пра якія мы не паспелі расказаць

|

У цяперашні час ужо нічому не здзіўляешся. Каліпад самым носам ёсць патрэбныя матэрыялы, будаўнікі выкарыстоўваюць зусім не тое, што трэба. Чарговы раз мы натыкнуліся на сучасную рэканструкцыю. На пярэднім плане валяецца старая цэгла, нікому не патрэбная.

 

А гэта Гродна рыхтуюць да святкавання кастрычніцкай рэвалюцыі. Па ўсёй краіне 7 лістапада лічыцца выходным днём.

 

Напярэдадні свята глуханямая моладзь зноў пачала раздаваць сцяжкі на дарогах горада.

 

Знаёмцеся, гэта айцец Андрэй. Адзін з самых модных праваслаўных бацюшкаў Гродна.

 

А вось у цэнтры горада замест спілаваных летась дрэў саджаюць новыя. Пра гэта мы паспрабуем распавесці ў бліжэйшы час.

 

У хуткім рэжыме працягваюцца работы па ўпарадкаванні берагоў Гараднічанкі ў месцы, дзе будуецца філіял Парка высокіх тэхналогій.

 

У пятніцу, 6 лістапада, у Гродне прайшоў “Дзень турмы”. Каля сотні ветэранаў і цяперашніх супрацоўнікаў гарадзенскага астрогу сабраліся, каб адзначыць 195-годдзе турмы.

 

I добрая навiна ў канцы. Школьнікам сталі паказваць на экскурсіях на месцы падарванай Фары Вітаўта выявы, як выглядаў некалі страчаны храм.