“Кубак Гродна”: зборная Беларусі прайграла Латвіі і стала трэцяй

|

У першым матчы дня, дзе сустракаліся датчане і аўстрыйцы, перамогу ўзялі скандынавы з лікам 2:1.

 

Пасля перамогі датчан беларусам трэба было любым коштам абыграць Латвію ў тры шайбы – тады гаспадары маглі б разлічваць на Кубак. Але латышы так проста не здалiся. Гэтая каманда на працягу ўсяго турніру ішла лідарам не для таго, каб прайграваць беларусам.

 

Фінальны матч выдаўся баявым, балтыйская каманда заслужана перамагла гаспадароў і ўзяла “Кубак Гродна”.


“Беларусь” – “Латвiя” 2:5

align=”” width=”725″ height=”544″ >

 

Зборная Даніі другая, трэцяе месца за беларусамі. А аўтсайдарам “Кубка Гродна” стала каманда Аўстрыі, якая не набрала ніводнага ачка.


Выніковая табліца:

Латвія      9 
Данія       6 
Беларусь  3
Аўстрыя   0

 

Пасляматчавае інтэрв’ю гарадзенца Вячаслава Грэцкага, які стаў адным з лепшых гульцоў “Кубка Гродна”: