На чыгуначным вакзале ў Гродне з’явілася адмысловае месца для палення. Парушальнікаў чакаюць штрафы

|

Месцы на адкрытым паветры вызначаліся сумесна з прадстаўнікамі МНС, аховы здароўя і МУС. Адначасова міліцыя ўзмоцніць кантроль, каб выяўляць тых, хто будзе паліць па-за гэтымі месцамі. За такое парушэнне прадугледжаны штраф да 720 тыс. рублёў (чатыры базавыя велічыні).