У “чорную сераду” сотні гарадзенцаў запоўнілі гандлёвы цэнтр Old City

|

З 22.00 да 02.00 каля 40 крам і буцікаў прадставілі гарадзенцам зніжкі нават да 70% (прынамсі, такія былі абяцанні).

Пакуль гарадзенцы выбіралі сабе вопратку і бытавую тэхніку, на цэнтральнай пляцоўцы гандлёвага цэнтра праходзіла шоў ад EIVA Show Group. Арыгінальныя касцюмы і яркія вобразы ў спалучэнні з харэаграфіяй, элементамі акрабатыкі і гімнастыкі, зачароўвалі начных гасцей цэнтра. Пасля выступленняў кожны наведвальнік мог зрабіць фатаграфію з артыстамі ў нязвыклых касцюмах.

А вось так выглядала стаянка гандлёвага цэнтра роўна ў 00.00.