На лясной паляне, каля шлюза «Дамброўка»…

|

Фэст пройдзе на лясной паляне каля шлюза «Дамброўка», дзе абсталяваны летні амфітэатр. Як паведамілі ў Гродзенскім райвыканкаме, з канцэртнай праграмай выступяць пелясское грамадскае аб’яднанне літоўцаў «Гімцяне», калектыў польскай песні і танца «Куранты» з Беластока, ансамбль «Весялуха» РУП «Гроднаэнэрга». У берагоў канала размесціцца выстава-кірмаш вырабаў народнай творчасці.

 

Расклад рух грамадскага аўтатранспарту (Гродна-шлюз «Дамброўка») 23 жніўня будзе такі: з 10.00 да 21.30 з інтэрвалам у адну гадзіну. Паміж гарадской прыстанню і Аўгустоўскім каналам будзе курсаваць цеплаход.

Фота belarustourism.by