Выходныя ў Гродне будуць халодныя, мокрыя і ветраныя

|

Сёння, 13 лістапада, воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёва-заходні 4-9 м/с. Тэмпература ў горадзе +7…+9ºС, па вобласці +5…+10ºС.

 

У суботу, 14 лістапада, воблачна з праясненнямі, часам дождж. Вецер паўднёва-заходні і заходні 5-10 м/с, раніцай і днём парывы да 15-20 м/с. Тэмпература ноччу +2…+7ºС, днём +4…+9ºС.

 

У нядзелю, 15 лістапада, воблачна з праясненнямі, на большай частцы вобласці кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні і заходні 6-11 м/с, ноччу месцамі парывы да 15-20 м/с. Тэмпература цягам сутак +2…+7ºС.

 

Наступны тыдзень таксама абяцае быць дажджлівым, з тэмпературай не больш за +10ºС.