У Гродне бясплатна раскажуць, як захаваць здаровы пазваночнік
У праграме:
– асновы функцыянавання здаровага пазваночніка;
– псіхасаматычныя прычыны праблем з пазваночнікам;
– бягучая ацэнка стану пазваночніка;
– эфектыўныя спосабы аднаўлення міжпазванковых дыскаў;
– знаёмства з некаторымі практыкаваннямі аднаўлення міжпазванковых дыскаў.
Вядучы: Сяргей Уладзіміравіч Міхальчык (на фота ніжэй), практыкуючы ўрач, спецыяліст па аднаўленні міжпазванковых дыскаў.
Колькасць месцаў абмежаваная!
Для ўдзелу ў занятку, запоўніце, калі ласка, электронную анкету па спасылцы да 19 лiстапада (уключна). Дакладны час і месца арганізатары паведамяць адабраным удзельнікам не пазней за 20 лістапада.
Пытанні можна задаць па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com або па тэл. +37533-6341041.
Гэта ўжо другі адкрыты занятак для гродзенцаў, арганізаваны Студыяй карысных кампетэнцый. Першы бясплатны майстар-клас для жадаючых навучыцца фатаграфаваць прайшоў 4 кастрычніка.
У планах арганізатараў правядзенне іншых карысных мерапрыемстваў для гарадзенцаў.
Арганізатары прапануюць і іншыя курсы, трэнінгі, майстар-класы, накіраваныя на развіццё асобы, атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для жыцця ў сучасным грамадстве і працы на карысць грамадства: замежныя мовы і камп’ютарныя курсы, гісторыя роднага горада і рэгіёну, псіхалогія, маляванне, фота і Cinema-Студыя для аматараў відэа, Школа журналістыкі і кітайская гімнастыка, а таксама цэлы шэраг іншых курсаў для людзей рознага ўзросту.
Больш падрабязна з іншымі прапановамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” можна азнаёміцца на сайце edustudio.by