Мільярды рублёў на… складах

|

На складах гродзенскага ААТ «Белтапаз» знаходзіцца каля 800% прадукцыі агульнага сярэднемесячнага аб’ёму выпуску на суму каля 8 млрд рублёў. Для некаторых прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці праблема перапоўненасць складоў застаецца непад’ёмнай.


Камітэт дзяржкантролю вобласці да праблемных прадпрыемстваў ў плане адгрузкі гатовай прадукцыі адносіць ААТ «Шклозавод «Нёман», «Скідальскі цукровы камбінат», Наваградскі завод газавай апаратуры, «Гронітэкс», «Белкард», СКБЗ «Альберцін».

 

Маюцца значныя складскія запасы і на такіх гігантах хімічнай прамысловасці, як ААТ «Гродна Азот» і «Гродна Хімвалакно». У абсалютных коштах гэта выліваецца ў самавітыя сумы. На мінулым тыдні «Азот» меў на складах нерэалізаванай прадукцыі на суму 25 млрд рублёў, «Хімвалакно» – на 20 млрд рублёў.

Па інф. «НГ»