На месцы будаўніцтва футбольнага манежа ўсталявалі памятны знак

|

Як раней пiсаў “Твой стыль”, пры ўладкаванні манежа ў “Пышках” здымуць урадлівы пласт зямлі, які выкарыстаюць потым на стадыёне “Абутнік”.  Будаўніцтва манежа спансіруюць беларуская федэрацыя футбола і абласны выканаўчы камітэт.

– Падобныя манежы запланавана пабудаваць ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. Гарадзенская вобласць праявіла настойлівасць і хутчэй за ўсіх падрыхтавала месца для будаўніцтва. Сёння мы ўжо заклалі капсулу, дзе будзе пабудаваны манеж. Улетку, спадзяемся, там правядуць першы матч, – адзначыў Сяргей Румас.

Плануецца, што будаўніцтва манежа пачнецца ў снежні і скончыцца да пачатку лета наступнага года. Канструкцыю прывязуць са Славакіі. Манеж будзе змяшчаць трыбуны на тысячу месцаў. У ім можна будзе займацца не толькі футболам, але і іншымі відамі спорту.

Яшчэ раней старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой казаў, што разам з манежам, магчыма, скончаць будаўніцтва і другога стадыёна:
 
– Горад зацікаўлены ў будаўніцтве футбольных абъектаў. Бо менавіта трэніровачнае поле з’яўляецца адным з галоўных фактараў у фармаванні футбаліста. У нас шмат моладзі, і мы хочам даць ёй магчымасць займацца спортам. Улетку два нашыя футбольныя аб’екты ўжо павінны функцыянаваць. Магчыма, паспеем навесці парадак і з распранальнямі, і з прылеглымі трыбунамі на “Абутніку”.

align=”” width=”725″ height=”544″ >