“Нёман” рэабілітаваўся і буйна абыграў “Віцебск”

|

Мінулы тур, у якім “Нёман” нечакана прайграў “Хіміку-СКА” вельмі моцна засмуціў многіх аматараў хакея ў Гродне. І матч з “Віцебскам” павінен быў стаць свайго роду кампенсаваннем за пройгрыш наваполацкай камандзе.

 

У гульні з паўночнікамі гарадзенцы адкрылі лік на 31 секундзе – вызначыўся Лісічкін. У першым перыядзе “Нёман” яшчэ здолеў падвоіць перавагу намаганнямі Сцяпанава.

 

Другі перыяд апынуўся складаней першага. Усяго толькі адну шайбу здолелі закінуць гарадзенцы. Зноў створаны звязак Крыстэка і братоў Маляўкаў прынеслі вынік, у якім вызначыўся Аляксандр Маляўка.

 

Трэці перыяд “Нёман” пачаў з атак, што ў хуткiм часе прынесла чарговую шайбу, якую на свой рахунак запісаў Чэравач. А вось у канцоўцы чырвона-чорныя здалi абароты і прапусцілi гол. Але хутка прыйшоў адказ – за хвіліну да канца матчу Ластавецкі забіў пятую шайбу i паставiў кропку ў матчы.

“Нёман” – “Віцебск” 5: 1 (2: 0, 1: 0, 2: 1)

Варта адзначыць, што галоўны трэнер “Нёмана” выпусціў у гульні з “Віцебскам” Яна Шелпнева, які ў выніку стаў гульцом матчу.

 

Па выніках першага этапу “Нёман” размясціўся на трэцім месцы ў турнірнай табліцы. У другім этапе, які пачнецца 26 лістапада, гарадзенцы будуць гуляць з камандамі верхняй шасцёркі аж да лютага.