100 лялек, якія Жугжда дазволіў памацаць: Тэатр лялек адзначыў юбілей выставай і капуснікам

|

– На выставе мы бачным значныя крокі нашага тэатру за апошнія 35 год, – адзначыў на адкрыцці галоўны рэжысёр Алег Жугжда, – Бо 35 год для арганізацыі – гэта, мабыць, мала. А вось для чалавечага жыцця – ужо шмат. У нашым тэатры спектаклі зараз глядзяць унукі першых гледачоў. Таму, глядзіце выставу, а можна нават трошку памацаць!

Дырэктарка выставачнай залы Ірына Сільвановіч таксама адзначыла, што ўдзел залы як установы тут мінімальны. Напярэдадні адкрыцця тут літаральна жылі мастакі з тэатру: падрыхтаваць да паказу больш за 100 тэатральных лялек разам з дэкарацыямі – не так і проста.

 


 

У самым тэатры праходзіць выстава гарадзенскіх мастакоў-сяброў “тэатральнай закулісы”: Сяргея Грыневіча, Валянціны Шобы, Вікторыі Ільіной, Алеся Сурава, Аляксандра Сільвановіча. Гэтым жа вечарам прайшоў тэатральны капуснік – гумарыстычная нарэзка з розных пастановак тэатру.

 


 

Фота Вольгі Мілавай