На праваслаўнае Раство ў 2016 годзе ў беларусаў будзе чатыры выходных запар

|

Працоўны дзень з пятніцы, 8 студзеня, пераносіцца на суботу, 16 студзеня. Такім чынам на праваслаўнае Раство вольнымі будуць 7, 8, 9 і 10 студзеня.

 

Таксама працоўны дзень пераносіцца з панядзелка 7 сакавіка на суботу 5 сакавіка. Выходнымі будуць 6, 7 і 8 сакавіка.

 

Працадаўцы, з улікам спецыфікі работы, маюць права пераносіць працоўныя дні інакш, згодна з заканадаўствам.

 

Фота Яна Лялевіча