Чорна-белая Адэса: горад падаючых карнізаў, рускамоўных бандэраўцаў і бяскрайняга мора

Архітэктура

 

Цікава, што на добрай палове карнізаў у гістарычным цэнтры бачныя трафарэты ОСТОРОЖНО, КАРНИЗ ПАДАЕТ”. То бок, неверагодна прыгожыя німфы, русалкі, лілеі ды іншыя мадэрныя элементы могуць абваліцца ў любы момант. Таму – фатаграфуйце, запамінайце, насалоджвайцеся – наступным разам нечага можа і не ўбачыце…

 

Мова

 

Адэса – рускамоўная. Нават калі ты звяртаешся да чалавека па ўкраінску, найверагодней, ён табе адкажа на великом и могучем. Пры гэтым, паўсюдна сіня-жоўтыя сцяжкі: на будынках, на бэйджах афіцыянтак… Украінскі выбар Адэсы не нацыянальны, а хутчэй дзяржаўны. Маўляў, жыць лепш ва Украіне, але ці ўкраінцы мы?..

 


 

“Рускі мір”

 

Прыхільнікі Расіі зараз у Адэсе затаіліся – за некалькі дзён аніводнай машыны з георгіеўскай лентай або трыкалорам так і не ўдалося знайсці. Пры гэтым, акурат у тыя дні, як давялося завітаць, нехта ўначы паламаў дрэвы на алеі Нябеснай сотні… Такая партызанка.

 

Пра Расію тут нагадваюць пафасныя помнікі Кацярыне ІІ ды Аляксандру ІІ, усталяваныя за кошт Масквы пару год таму. Пры гэтым асабнякі Пушкіна ды Талстога ў поўным запусценні – да іх чамусці нікому няма справы.


Мацюкі

 

З нечаканага – тут сапраўды больш мацюкаюцца, чым у такім жа расійскамоўным Менску або Бабруйску. Такое ўражанне, што матам тут сапраўды размаўляюць. Руская мова іншая за нашую яшчэ і дзякучы легендарным мясцовым “шо-канням” ды дыялектызмам, кшталту “Пятарик не найдется?”


Брэнды

 

Як і раней, галоўны брэнд партовага гораду – цяльняшка ў розных варыяцыях. Дзіўна, што прыступкі Пацёмкінскіх сходаў яшчэ не пафарбавалі ў чорна-белы, ніхто б не здзівіўся. Ну і спецыфічны гумар, канешне. “Остановитесь. Улыбнитесь. Вы таки в Одессе!” – троху доўгі, затое арыгінальны лозунг шматлікіх шапікаў з магнітамі, кубкамі ды майкамі.

Ну і якарная тэма, канешне – яны паўсюль: на дамах, на людзях, на машынах… Напрыклад, варыянт для закаханых – якар з закручанымі на манер сэрца канцамі.


Барахолка

 

Унікальная месца – мясцовы блашыны рынак, ён жа – Стараконны рынак. Рэальна, гэта цэлы квартал, у якім ходнікі шчыльна закладзеныя ўсім на свеце: ад гаечных ключоў да старадаўніх самавараў ды абразоў. Але купіць нешта адразу і танна не спадзявайцеся: варта пахадзіць ды абавязкова гандлявацца.


Чайкі

 

Позняй восенню на беразе мора найхутчэй акром вас апынуцца ўсяго некалькі такіх жа шызоідаў, сумучая прадавачка хот-догаў ды чайкі. Лайфхак: хочаце класны здымак з чайкамі – кідайце манетку ў ваду (ага, каб вярнуцца) – адразу кінецца стая птушак, у пошуках ежы. Самы час фоткаць!

 

Фота Кацярына Окунь