498 новых кватэр: як будуць выглядаць новыя шматпапярховікі на Татарскай і Камбайнёрскай
Прадпрыемства выйграла конкурс на забудову гэтага ўчастка. Каб распачаць працы тут, будаўнікі мелі спачатку ўзвесці два дзевяціпавярховіка па вуліцы Пралетарскай на месцы былога ваеннага гарадка. Іх скончылі з апярэджаннем тэрмінаў. Туды пераедзе частка былых жыхароў Татарскай і Камбайнёрскай.
Будаўніцтва 14-павярховага маналітнага дома з двума суседнімі пачнецца ў снежні гэтага года. Патрабаванне аблвыканкама – цягам трох гадоў і чатырох месяцаў цалкам скончыць будаўніцтва і ўпарадкаваць тэрыторыю.
Агульная плошча абодвух жылых комплексаў – 32 тысячы квадратных метраў, або 498 кватэр.
Паводле ГП