На беразе Юрыздыкі ў Гродне знайшлі старадаўнюю габрэйскую надмагільную пліту

|

У час будаўнічых прац на месцы будучага філіяла Парку высокіх тэхналогій будаўнікі знайшлі габрэйскую надмагільyю пліту. Згодна картам і гістарычным дадзеным могілак на месцы старога шпіталя быць не магло.


Вядома, што ў 1916 годзе ў раёне комплекса будынкаў знаходзілiся невялікiя нямецкія могілкі, дзе хавалі салдат. Дакладнае месцазнаходжанне iх ніхто не ведае. Ды і ад будаўнікоў не паступала сігналу аб знойдзеных чалавечых костках.

 

Як магла габрэйская пліта апынуцца на схіле гары каля шпіталя? Вялікая верагоднасць таго, што яе перацягнулі ў канцы 1950-х гадоў з габрэйскіх могілак, якiе знаходзілася на месцы стадыёна “Чырвоны сцяг” (цяпер “Нёман”).

Даваенныя фатаграфіі могілак

 

Па ўспамінах відавочцаў, пасля разбурэння могілак частку пліт паспелі расхапаць жыхары бліжэйшых раёнаў. Але навошта пліта была патрэбна памежнікам, якія ў той час займалі старыя будынкі над Юрыздыкай?

 

Ёсць верагоднасць таго, што пліта разам з пяском трапіла на тэрыторыю шпіталя, калі ўмацоўвалі схіл гары. А магчыма, нават паслужыла падмуркам для новай пабудовы. Улады ў тыя часы не саромеліся выкарыстоўваць пліты для пастамента помніка Леніну, дык чаму б памежнікам не выкарыстаць добры матэрыял?

 

Журналіст “Твайго стылю” хацеў перавезці знаходку пад сінагогу, але, прыйшоўшы на месца, пліты ўжо не пабачыў. Будаўнікі распавялі, што не ведаюць куды знікла яна і спасылаюцца на тое, што, магчыма, яе ўжо закапаў трактар.

 

Акрамя старых бутэлек і камянёў нам не ўдалося нічога знайсці.

 

Першае фота прадастаўлена чытачом Міхаілам.