На матчах хоккейного “Немана” среди гродненцев разыграют деньги и квадроцикл
На бліжэйшых гульнях плануецца разыграць чатыры мільёны рублёў і квадрацыкл. Першы прыз будзе разыграны 1 снежня, калі “Нёман” будзе сустракацца з “Дынама-Маладзечна”.
Галоўны прыз, квадрацыкл KXD ATV 008 WARRIOR, разыграюць 11 студзеня ў матчы с “Металургам”.
Зараз гарадзенскі “Нёман” ідзе на другім месцы ў краіне па наведвальнасці хатніх матчаў. У сярэднім на гульню прыходзіць 1065 чалавек. У мінулым годзе сярэдняя лічба дасягала 1593 чалавек.
Спартыўны аглядальнік Уладзімір Кульбіцкі лічыць, што зараз самы час праводзіць падобныя акцыі:
– Такія лічбы таму, што не гулялі яшчэ другі этап, на які ў нас ходзіць шмат людзей. Варта пачакаць лютага і потым можна рабіць высновы. Вялікі мінус для наведвальнасці гэта суботнія матчы ў 13.00. А таксама бяздзейнасць кіраўніцтва клуба ў плане маркетынгу. Гэтыя розыгрышы – першыя сур’ёзныя спробы за апошнія пару гадоў.