На рынку “Паўднёвы” ў Гродне затрымалі валютчыка з 2 млрд рублёў

|

У затрыманага знайшлі 57 тысяч долараў, 35 тысяч еўра і 450 млн рублёў. Міліцыя зафіксавала, як ён купіў у прадпрымальніка, што гандлюе садавінай, восем тысяч долараў па курсе 17900.


Мужчыны 42 і 44 гадоў загадзя патрапілі ў сферу цікавасці Аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, абмен валюты праходзіў ужо пад кантролем аператыўных супрацоўнікаў, паведаміў прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.