Эколагі – адзіная пагроза будаўніцтву АЭС? Так лічаць аўтары Стратэгіі развіцця Гарадзеншчыны

|

У праекце Стратэгіі ўстойлівага развіцця Гродзенскай вобласці на 2016-2025 гады аўтары бачаць толькі адну пагрозу, звязаную з будаўніцтвам АЭС. Пабудове і запуску станцыі могуць перашкодзіць экалагічныя арганізацыі.


Такі запіс у бягучым варыянце дакумента знайшлі самі экаактывісты, пра што на сваёй старонцы ў Facebook напісаў Яраслаў Бекіш.

 

Цытата з дакумента:

 

Проблемы и угрозы устойчивого развития области

7. Строительство атомной электростанции.

Существует ряд общественных организаций (например, ОО «Экодом», Белорусская Партия «Зеленые» и др), которые являются ярыми противниками строительства на территории области атомной электростанции, а также потенциальной угрозы размещения в Беларуси радиоактивных отходов.

 

Іншых праблем, пагроз і рызыкаў, звязаных з будаўніцтвам АЭС, аўтары не бачаць.

 

Стратэгія ўстойлівага развіцця Гродзеншчыны: прыярытэтаў няма, а праекты ўжо ёсць

 

Дарэчы, у старой версіі стратэгіі, якую “Твой стыль” публікаваў у чэрвені, канкрэтныя экалагічныя арганізацыі не былі названыя.