“Студэнтам года” ў Гродне стала дзяўчына з купалаўскага ўніверсітэта
На званне “Студэнт года” ў Гродзенскай вобласці прэтэндавалі прадстаўнікі трох ВНУ: ГрДУ, медыцынскага і аграрнага ўніверсітэтаў.
У фінале, які прайшоў у Моладзевым цэнтры “Гродна”, дзяўчыны дэманстравалі талент прамоўцы, уменне пераконваць, а таксама творчыя здольнасці.
У інтэрнэт-галасаванні першае месца дасталася прадстаўніцы аграрнага ўніверсітэта – Анастасіі Адамені.
Анастасія падчас выступлення
А вось на думку суддзяў у фінале ганаровае званне “студэнт года” атрымала прадстаўніца ўніверсітэта імя Янкі Купалы Анастасія Аўсейчык.
“Гэтая перамога была нечаканай, але вельмі прыемнай. Я адразу адчула тую адказнасць, якая на мяне ўскладзена зараз і буду з годнасцю прадстаўляць Гродзенскую вобласць”, – падзялілася эмоцыямі з “Тваім стылем” Анастасія.
“Наперадзе рэспубліка. З заўтрашняга дня зноў пачнуцца рэпетыцыі, будзем нешта карэктаваць. Але для мяне гэты “груз” – толькі задавальненне”.
Галоўным прызам у фінале стаў сучасны планшэт.
Рэспубліканскі конкурс пройдзе 8 снежня ў Мінску. У ім возьмуць удзел лепшыя студэнты ўсіх абласцей і сталіцы.