Зімовы ўікэнд у Гродне: мокры снег, галалёд, ноччу да -8ºС
Сёння, 27 лістапада, пераменная воблачнасць, без значных ападкаў. Вецер паўднёва-заходні 2-7 м/с. Тэмпература ў Гродне каля 0ºС, па вобласці -3…+2ºС.
У суботу, 28 лістапада, воблачна з праясненнямі, ноччу пераважна без ападкаў, днём у заходніх раёнах вобласці невялікі мокры снег, дождж, слабы галалёд. На асобных участках дарогі галаледзіца. Вецер паўднёвы 3-8 м/с. Тэмпература ноччу -3…-8ºС, днём -3…+2ºС.
У нядзелю, 29 лістапада, воблачна з праясненнямі, часам ападкі (мокры снег і дождж), месцамі наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галаледзіца. Вецер паўднёваў чвэрці 4-9 м/с. Тэмпература ноччу 0…-5ºС, днём -2…+3ºС.
Дождж і мокры снег будуць ісці таксама ў першыя дні наступнага тыдня. Тэмпература можа падняцца да +3…+5ºС. Чакаецца таксама ўзмацненне ветру да 9 -11 м/с, у парывах да 17 м/с.