У Гродне хлопчык патрапіў у “пастку” пластыкавага крэсла. Яго вызвалілі выратавальнікі

|

На канцэрце Грыгорыя Лепса ў Лядовым палацы ў Гродне васьмігадовы хлопчык засунуў палец у адтуліну ў пластыкавым крэсле. Выцягнуць яго назад ён ужо не змог, таму бацьку давялося выклікаць МНС.


Выратавальнікі з дапамогай пасаціжаў справіліся за пяць хвілін. Медычная дапамога хлопчыку не спатрэбілася, паведамілі ў прэс-службе МНС.

 

Хаця просьба аб дапамозе была нетыповай, у прэс-службе адзначаюць, што ў практыцы выратавальнікаў гэта не такія ўжо рэдкія выпадкі. Ім даводзіцца вызваляць дзяцей і падлеткаў, у якіх рукі, ногі і нават галава патрапілі ў “палон” да забавак, бытавых прыбораў, гульнявых пляцовак ці ровараў.