Абмен досведам у галіне… ратавання

|

Як паведамляе Гродзенскі аблвыканкам, вучэнні пройдуць у рамках рэалізацыі праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Умацаванне рэгіянальнага патэнцыялу па папярэджанні і рэагаванню на хімічныя аварыі з пагрозай трансмежных наступстваў у рэгіёне Беларусь – Латвія – Літва».

 

Праграма вучэнняў распрацоўвалася на працягу двух гадоў. Паводле легенды ратавальнікі ліквідуюць выкід аміяку на ААТ «Гродна Азот» і ўцечку салянай кіслаты пры сутыкненні двух цягнікоў на чыгуначнай станцыі Парэчча. Праект уключае мерапрыемствы па абмене досведам і накіраваны на рэалізацыю праграм папярэджання і ліквідацыі НЗ на прымежных тэрыторыях. 

 

На фота: Гродзенскія пажарныя ў сапраўдным агні каля прадпрыемства «Гродна Хімвалакно».

Фота prosto_free.