Navi ў “Тапазе”, мюзікл у кірсе, Сільвановіч у кавярні. Куды пайсці ў Гродне ў выходныя 5-6 снежня
“Beautiful Vision” у “Кубе”
Вечар кактэйляў і музыкальных кружэлак для тых, хто хоча на час забыцца на зіму.
Калі: 4 снежня, увечары
Дзе: бар “Куба”, вул. Калючынская, 12
За колькі: за так
Тэатральная пятніца ў “Краме Ц”
Кожную пятніцу на вялікім экране паказваюць цікавыя сучасныя і старыя пастаноўкі. Гэтым разам аб’ект абмеркавання – спектакля Эймунтаса Някрошуса “Пары года”.
Калі: 4 снежня, 20.00
Дзе: Крама “Ц”, вул. Вялікая Траецкая, 16
За колькі: за так
Свята для дзяцей “Паход за елкай у казачны лес”
Дзеці з бацькамі і Снягуркай пойдуць у казачнае падарожжа ў пошуках святочнай ёлкі. Па дарозе ім будуць перашкаджаць казачныя персанажы, а дзеці будуць праходзіць квэсты, каб даведацца, дзе схаваная елка.
Калі: 5 снежня, 12.00, 15.00, 6 снежня, 12.00
Дзе: Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”
За колькі: уваход у маёнтак – 40 тыс для дарослых, 20 тыс для дзяцей
Сацыяльны мюзікл “Я – мы”
Гродзенскі дзіцячы хоспіс другі год запар ставіць мюзікл. Першая спроба – “Брыдкае качаня” – сабрала ў 2014 годзе больш за 200 гледачоў. Гэтым разам зменяцца акцёры, дэкарацыі і песні, але тэмы застаюцца тыя ж: развагі пра бар’еры, якія існуюць у грамадстве, развіццё унутраных талентаў кожнага і надзея знайсці сяброў.
Калі: 5 снежня, 14.00
Дзе: Лютэранская кірха, вул. Акадэмічная, 7а
За колькі: бясплатна
Канцэрт гурта Navi
Музыкі, што скарылі Басовішча, а зараз спрабуюць патрапіць на Еўрабачанне, прывязуць новую праграму “Абдымі мяне” і разыграюць на канцэрце спецыяльны прыз.
Калі: 5 снежня, 18.00
Дзе: рэстаран “Тапаз”, вул. Гагарына, 41
За колькі: 60-90 тыс.
Вечар лацінскай музыкі
Музыку прадставяць ансамбль “Amalgama” і салістка Ірына Сахарава. У праграме прагучаць творы А. Piazzolla, R.Galliano, A.C. Jobim, G. Gershwin, Darius Milhaud.
Калі: 5 снежня, 18.00
Дзе: Новы замак, вул. Замкавая, 20
За колькі: 50 тыс.
Масавыя катанні на каньках
На двары пакуль дождж, але аматары канькоў могуць пакатацца ў Лядовым палацы.
Калі: 5 снежня, 19.00, 20.30, 6 снежня, 18.30, 20.00
Дзе: Лядовы палац, вул. Камунальная, 3а
За колькі: дзіцячы – 15 тыс., дарослы – 30 тыс. пракат канькоў – 15 тыс.
Спектакль “Боінг-Боінг”
П’еса ўвайшла ў Кнігу рэкордаў Гінэсу, бо яе паставілі ў 60 краінах. Гэта камедыя пра раман французскага лавеласа з трыма сцюардэсамі. Яны працуюць на розных авіялініях, і жаніх падстройвае сваё жыццё пад прылёт кожнай з нявест.
Калі: 5 снежня, 19.00
Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 60 тыс.
Спектакль “Гатэль “Залатое руно”
П’еса расказвае пра сціплую дзяўчыну Молі – горнічную гатэля. Раптам яна атрымлівае спадчыну ад дзядзькі. Там столькі грошай, што яны могуць змяніць эканамічную сітуацыю краіны і нават свету. П’еса раней не перакладалася на рускую мову.
Калі: 6 снежня, 19.00
Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 55-60 тыс.
Выстава-продаж прац Аляксандра Сільвановіча “Пра неба”
Карціны ўжо пабывалі ў розных гарадах, але ўпершыню яны прадстаўлены ў выглядзе экспазіцыі ў кавярні.
Калі: штодзённа да 31 снежня, 10.00-22.00
Дзе: крама-кавярня “Проста кава”, вул. Замкавая, 18