У Гродне Дзед Мароз са Снягуркай заехалі ў рэзідэнцыю, якой яшчэ няма

|

Дзіцячыя аздараўленчыя летнікі працуюць максімум тры месяцы ў год, рэшту часу пустуючы. Каб неяк выкарыстаць іх у час прастою ў гарадзенскай ЖКГ вырашылі стварыць на іх базе рэзідэнцыі Дзеда Мароза і Нептуна. Першы будзе гаспадарыць зімой, другі – летам.

На базе летніка “Зорка”, які належыць ЖКГ, журналістам паказалі сцэнар уезду Дзеда Мароза і Снягуркі ў рэзідэнцыю. Праўда, самой рэзідэнцыі яшчэ няма, як і елкі, вакол якой казачныя героі разам з дзецьмі будуць вадзіць карагоды. Усё мае быць гатова да Новага году.

“Мы хочам, каб 8-9 месяцаў у годзе летнікі працавалі і прыносілі даходы. Хаця б, каб аплачваць ахову, – кажа старшыня гарадскога савету дэпутатаў Анатоль Нікіцін. – Усё, што пабудавана, мусіць прыносіць даход, а дзецям – радасць”. Па яго меркаванню ранейшыя паездкі дзяцей да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу былі і стамляючымі, у не вельмі бяспечнымі ў зімовы перыяд.

На прэзентацыі Дзед Мароз і Снягурка сустрэліся з гасцямі з Захаду, выгляд якіх быў некалькі дзіўным.

 

Фота Вольгі Мілавай