У Сірыі забілі хлопца з Гродна, які ваяваў на баку Ісламскай дзяржавы
Баевіка забілі ў канцы лістапада, яму было 33 гады. Па інфармацыі курдскага інфармацыйнага агенцтва ANF, што знаходзіцца ў Амстэрдаме, у Ісламскую дзяржаву Васільеў патрапіў праз Турцыю і ў жніўні 2014 году прымаў удзел у масавым забойстве курдаў-езідаў у Сінджары. У гэтым жа рэгіёне ён і загінуў у час наступальнай аперацыі курдаў пры падрымцыі міжнароднай кааліцыі.
Па інфармацыі Kurdish Daily News, Васільеў быў па нацыянальнасці чачэнцам. Ён быў адным з 200 чалавек, што, па існуючай інфармацыі, прыехалі ў ІД з Аўстрыі.