Замест чырвонай зоркі – анёл. У музеі Януша Паруліса адкрылася выстава пра тое, як гарадзенцы адзначалі Каляды

 

Байкі Януша Парулiса. Знаёмства з гарадзенскім чалавекам-легендай

 

Януш са сваёй сям’ёй на Каляды (1942 год)


– Для ўсіх каталікоў Каляды гэта адно з самых галоўных святаў, на якім прынята збірацца ўсёй сям’ёй. Святочны стол, водар марозу і свежая елка, а таксама падарункі ад святога Мікалая заўсёды прысутнічалі ў нашым доме, – распавядае Януш. Ён нарадзіўся пры нямецкай акупацыі і застаў вельмі цяжкі час. Але Каляды былі святам, якое адзначалi кожны год. Уся сям’я сядала ў пакоі і рыхтавала цацкі на елку, якую прывозіў з лесу дзед.


У калекцыі Януша некалькі вялікіх анёлаў, якіх у яго сям’і вешалі замест чырвоных зорак. А вось маленькія віфлеемскія зорачкi выціналіся з паперы ў выглядзе сняжынак. Дзецi з бацькамi рабілі і вялікія папяровыя гірлянды, якія можна паглядзець на выставе і нават паспрабаваць зрабіць свае.

 

Віно, кава, біфштэкс за тры рублі. Рэстараны паваеннай Гародні ва ўспамінах Януша Паруліса

 

Вось такiя анёлы ўпрыгожывалi елку

 

Вялікую частку экспанатаў складаюць калядныя паштоўкі, як царскіх часоў, так і сучасныя, а таксама даваенныя цацкі i вялікія калекцыі навагоднiх савецкіх упрыгожванняў.

 

“Ходзяць у асноўным турысты-замежнікі. Гарадзенцаў няшмат”. Рэпартаж з першага ў Гродне прыватнага музея

 

Усё гэта і многае іншае можна будзе ўбачыць да Новага года ў музеі “У Януша”, якi знаходзiцца ў доме па вуліцы Лермантава, 25.

 

Фота Марка Харламава