Как правильно купить контактные линзы в интернете?

|

Чаму выгадна купляць лінзы ў інтэрнэт-краме?

 

Онлайн-пакупкі – вялікая эканомія часу. Салоны оптыкі працуюць максімум да 20.00, а замовіць лінзы праз інтэрнэт можна ў любы час. Зрабіць гэта можна з дапамогай формы замовы на сайце або праз сацыяльныя сеткі, напісаўшы адміністратару суполкі адпаведнай крамы.

 

Не трэба кудысьці ехаць або ісці – лінзы даставяць на працу ці дадому. Добры адміністратар абавязкова падбярэ максімальна зручны час дастаўкі. Нават калі лінзы або сродкі дагляду за імі трэба даставіць у гадзіны, калі дастаўка не ажыццяўляецца, заўсёды можна пагаварыць з мэнэджарам і знайсці кампраміс.

 

Важным фактарам заўсёды была і застаецца цана. Лінзы ў інтэрнэт-крамах, як правіла, каштуюць танней, чым у салонах, бо анлайн-прадаўцам не трэба аплачваць арэнду.

 

На што трэба звярнуць увагу?

 

Купляць лінзы онлайн можна, дакладна ведаючы параметры лінзаў, якія вам неабходныя. Гэта значыць толькі ў тым выпадку, калі вы ўжо карыстаецеся кантактнымі лінзамі, якія падбіраў спецыяліст. У добрай інтэрнэт-краме дастаўку ажыццяўляюць у любы зручны для вас час. Але можа апынуцца так, што вас паставяць перад фактам адносна часу дастаўкі. У выніку вы не зэканоміце час, а страціце яго, бо прыйдзецца падладжвацца пад курьера, які можа і спазніцца, напрыклад, затрымаўшыся ў корку.

 

Як правіла, аплаціць заказ у інтэрнэт-краме можна некалькімі спосабамі: наяўнымі кур’еру пры атрыманні, накладзеным плацяжом (пры дастаўцы поштай), праз сістэму АРІП (гэта значыць праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёскі і г.д.), а таксама безнаяўным спосабам пры дастаўцы кур’ерам (для гэтага ў курьера павінен быць з сабой тэрмінал для счытвання карт).

 

Але не ўсе інтэрнэт-крамы і нават салоны оптыкі прадастаўляюць магчымасць разліку ўсімі названымі спосабамі. Таму, перш чым зрабіць заказ, трэба ўдакладніць інфармацыю на сайце або па тэлефоне.

 

Бываюць нядобрасумленныя фірмы, якія існуюць адзін-два дні. Звярніце ўвагу, якая кантактная інфармацыя пазначана на сайце: кантактныя тэлефоны, email, юрыдычны або фактычны адрас. Абавязкова павінны быць прапісаны УНП юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка, дата рэгістрацыі інтэрнэт-крамы ў гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь.

 

Калі вы аплачваеце лінзы да іх дастаўкі, вы павінны быць упэўнены, што атрымаеце свой заказ. Звяртайце ўвагу на тэрмін прыдатнасці кантактных лінзаў і на цэласнасць упакоўкі. Уважліва прачытайце ўмовы вяртання кантактных лінзаў, набытых анлайн.

 

Не забывайце наведваць урача-афтальмолага з прафілактычнай мэтай не радзей 1 разу ў год.

 

Калі вы ўвесь час заказваеце лінзы праз інтэрнэт, то шанец, што вы рэгулярна наведваеце лекара, невялікі. Толькі перыядычныя прафілактычныя агляды дазваляюць на ранніх стадыях выявіць першыя прыкметы якіх-небудзь ускладненняў кантактнай карэкцыі і прадухіліць развіццё сур’ёзных захворванняў.

 

З цягам часу ваш зрок можа змяняцца. Доўгае нашэнне кантактных лінзаў, аптычная сіла якіх вам не падыходзіць, можа адмоўна адбіцца на самаадчуванні і зроку. Афтальмолаг своечасова прызначыць новыя прыдатныя вам кантактныя лінзы. Таму нават калі вам вельмі падабаецца купляць лінзы анлайн, паспрабуйце вылучыць час і хоць бы раз у год наведвайце лекара-афтальмолага.

 

Першая ў Гродне інтэрнэт-крама па продажы кантактных лінзаў VOCHKI.BY ажыццяўляе кур’ерскую дастаўку па горадзе бясплатна пры замове ад 100 тысяч рублёў. Многія гродзенцы ўжо выпрабавалі зручнасць пакупкі лінзаў праз інтэрнэт у сваім горадзе: хуткасць дастаўкі, прыемныя цэны, індывідуальны падыход да кожнага кліента.

 

Фота fosterprimaryeyecare.com