Пагранічны камітэт запусціў беларускамоўную “вышываную” версію свайго сайта

|

Беларускамоўныя карыстальнікі цяпер змогуць атрымаць доступ да той самай інфармацыі, што раней была прадстаўлена выключна па-руску. На беларускай мове зараз публікуюцца аператыўныя навіны, правілы перасячэння граніцы, наведвання пагранічнай зоны і паласы, інфармацыя пра вакансіі і профільную адукацыю. Перакладзена і інтэрактыўная карта чэргаў на мяжы.

 

Распрацоўшчыкі беларускамоўнай версіі пры афармленні партала выкарыстоўвалі элементы нацыянальнай стылістыкі – сайт атрымаўся “вышываным”.

 

Таксама вядзецца работа і над англамоўнай старонкай, якой маглі б карыстацца замежнікі, паведамляе прэс-служба пагранкамітэта.