Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю гатова да падпісання
Сумесная праца Беларусі і Еўразу над пагадненнем аб спрашчэнні візавага рэжыму ідзе ўжо некалькі гадоў. 22 мая, пасля саміту Усходняга партнёрства ў Рызе, кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заяўляў журналістам, што пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжы не было парафіравана ў рамках форуму па шэрагу тэхнічных пытанняў.
Зараз, паводле слоў Гунара Віганда, адзінай перашкодай для падпісання дакумента з’яўляецца тое, што дыпламатычныя пашпарты ў Беларусі пакуль не адпавядаюць “высокім патрабаванням у сферы бяспекі”. Ён выразіў надзею, што гэта пытанне хутка вырашыцца.