У Гродне прэзентуюць новыя кнігі ARCHE, у тым ліку гісторыю апазіцыі БНФ на 1000 старонак

|

У складзе зборніка“Апазіцыя Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі XII склікання: дакументы, факты, каментарыі” друкуюцца шматлікія дакументы і матэрыялы, датычныя дзейнасці парламенцкай апазіцыі Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі ХІІ склікання (1990—1995 гг.). Многія з іх публікуюцца ўпершыню, на аснове архіўных арыгіналаў. Тэксты дакументаў суправаджаюцца грунтоўнымі каментарамі ўкладальніка, а таксама багатым ілюстратыўным матэрыялам.

 

Змест кнігі можна глянуць ТУТ.

 

Для прэзентацыі кнігі з Менску прыедзе ўкладальнік, прафесар Аляксандр Кур’яновіч.

 

Будуць таксама прадстаўлены выдавецкія навінкі на гістарычныя тэмы:

 

Антанас Ціла. Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.)

Змест кнігі можна глянуць ТУТ.

 

Леанід Рэйн. Каралі і пешкі: калабарацыя ў Беларусі ў час Другой сусветнай вайны

Змест кнігі можна глянуць ТУТ.

 

Вячаслаў Насевіч. Беларусы: станаўленне этнасу і нацыянальная ідэя

Змест кнігі можна глянуць ТУТ.

 

Артурас Дубоніс. Лейці вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структур літоўскага грамадства

Змест кнігі можна глянуць ТУТ.

 

Прэзентацыя пройдзе 10 снежня па адрасе вул. Будзёнага 48а, пакой 100 (зала ва ўнутраным дворыку).

Пачатак у 18.30.

Даведкі па тэлефоне +375 29 550 79 69.