На вакзале ў Гродне з’явіліся стэнды пра гісторыю чыгункі

|

Такім спосабам кіраўніцтва гарадзенскага вакзала хоча паказаць багатую гісторыю беларускай чыгункі.

 

На выставе можна ўбачыць, як выглядаў стары вакзал, знесены ў 1986 годзе. Таксама змантаваныя фота, якія нібыта адлюстроўваюць моманты прыбыцця ў Гродна цара Мікалая II і Уладзіміра Высоцкага.

Паверхам вышэй у хуткім часе размесціцца яшчэ адна выстава, якая будзе прысвечана ўсёй трасе Санкт-Пецярбурга-Варшаўскай чыгункі. Стваральнікі паспрабуюць распавесці, а таксама паказаць унікальныя здымкі практычна на кожным этапе на шляху.