Гран-пры за санату Гайдна

|

На 1-м Міжнародным фестывали народнай творчасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, які адбыўся ў Маскве, 16-гадовы гродзенец Валянцін Станкевіч атрымаў гран-пры ў намінацыі «Інструментальнае выкананне».


Як распавяла ТС выкладчык музыкі Алена Аляксандраўна Пракопчык, такі фестываль, ініцыяваны расійскім Міністэрствам адукацыі, праходзіў упершыню. У ім прымалі ўдзел больш за 300 чалавек з шасці краін.

 

Конкурсы праводзіліся па намінацыях: інструментальнае выкананне, вакал, прыкладное мастацтва, танцы на інвалідных калясках. Валік Станкевіч не толькі бліскуча выканаў санату Гайдна на фартэпіяна, але і стаў дыпламантам яшчэ і ў вакальнай намінацыі за «Песню аб Гродна».

 

Юны музыка пазбаўлены зроку з нараджэння, але расце ў вельмі шчаслівай і сям’і, таму, па словах педагога, не адчувае сябе ў чымсьці абмежаваным. Акрамя фартэпіяна, ён валодае яшчэ двума інструментамі, грае на баяне і трубе.

 

– Валік – вельмі таленавіты хлопчык і ўмее дасягаць пастаўленых мэт, – сказала педагог.