Арганныя канцэрты, TEDx і чытанні Алексіевіч: куды схадзіць у Гродне ў выходныя 12-13 снежня

|

У гэты ўікэнд гарадзенцы могуць наблізіцца да творчасці лаўрэаткі Нобеля, пачуць натхняльныя прамовы ад паспяховай моладзі, павучыцца ў мілай мастачкі, як размалёўваць елкавыя шары ці пабачыць гарадзенскі гурт Jungle X-mas, які выступае ўжывую надзвычай рэдка.


Канцэрты для аргана і чытача

Цягам дзвух дзен у кірхе можна будзе паслухаць музыку да паэзіі Адама Эленшлегера, Ханса Хрысціяна Андэрса, і музычна-літаратурныя творы Карла Нільсэна. На аргане грае Міхаіл Мішчанка, чытае – Багдан Каралёк. Сродкі пойдуць на дапамогу Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу.

Калі: 11 снежня, 18.00, 12 снежня, 14.00 і 18.00

Дзе: Лютэранская кірха, вул. Акадэмічная, 7а

За колькі: уваход па дабрачынным сэртыфікатам, іх можна набыць перад канцэртам

 

Дзень нараджэння Гандлёвага цэнтра “Карона”

У праграме зніжкі, дэгустацыі, забаўляльная праграма і святочны феерверк.

Калі: 11 снежня, 18.00

Дзе: пр-т Я.Купалы, 16А -1

За колькі: за так

 

Тэатральная пятніца ў “Краме Ц”

Кожную пятніцу на вялікім экране паказваюць цікавыя сучасныя і старыя пастаноўкі. Гэтым разам аматары тэатру будуць глядзець другую частку спектакля Эймунтаса Някрошуса “Пары года”.

Калі: 11 снежня, 20.00

Дзе: вул. Вялікая Траецкая, 16

За колькі: трэба купіць каву ці чай

 

Навагодні майстар-клас па роспісу

Дзеці і бацькі навучацца распісваць навагоднія цукерніцы. Усе матэрыялы ўключаны. Запіс па тэл.:  МТС (8029)7859598, Velcom (8029)9698094

Калі: 12 снежня, 12.00

Дзе: Арт-школа Кацярыны Забелінай, вул. Антонава, 20

За колькі: 80 тыс.

 

Свята для дзяцей “Паход за елкай у казачны лес”

Дзеці з бацькамі і Снягуркай пойдуць у казачнае падарожжа ў пошуках святочнай ёлкі. Па дарозе ім будуць перашкаджаць казачныя персанажы, а дзеці будуць праходзіць квэсты, каб даведацца, дзе схаваная елка.

Калі: 12 снежня, 12.00, 15.00, 13 снежня, 12.00

Дзе: Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”

За колькі: уваход у маёнтак – 40 тыс для дарослых, 20 тыс для дзяцей

 

TEDxYouth@Hrodna

TEDx – лакальнае мерапрыемства, якое ўключаецца ў сусветную ідэю канферэнцыі TED. У Гародні падзея адбудзецца ўжо ў другі раз. Шэсць спікераў раскажуць свае натхняльныя гісторыі.

Калі: 12 снежня, 14.00

Дзе: Творчая прастора Дом 46, вул. Лелявеля, 46

За колькі: 60 тыс. (квіткі прадаюцца ў кавярні “Наша кава”, вул. Замкавая, 11, і ў Краме “Ц”, вул. Траецкая, 16)

 

Чытанні твораў Святланы Алексіевіч

Арганізатары запрашаюць прачытаць любімыя ўрыўкі з кніг Алексіевіч. Для ахвотных будзе стаяць паштовая скрыня для лістоў і паштовак пісьменніцы. Яна прастаіць да Калядаў, а пасля скрыню перададуць Святлане ў якасці віншаванняў ад гарадзенцаў.

Калі: 12 снежня, 19.00

Дзе: Крама “Ц”, вул. Вялікая Траецкая, 16

За колькі: падзякі ў капялюш

 

Восеньскія скокі з 33-метровага маста

Экстрымальны клуб “Madness” прапануе роуп-джампінг. Жадаючаму трэба запісацца тут  https://vk.com/evgval30 і мець з сабой пашпарт.

Калі: 13 снежня, 14.00

Дзе: в. Кашэўнікі, закрыты чыгуначны мост праз Нёман

За колькі: трэба даведвацца ў арганізатараў

 

Фестываль жывога гуку

На адной сцэне выступяць прадстаўнікі папсы, цяжкага року і іншых накірункаў: гурты 3D, 17 секунд, Я и Этот, Раса Мечтателей, Вочы, Кропка К, Jungle X-mas, Beauty and the Beast, Next

Калі: 13 снежня, 19.00

Дзе: Моладзевы цэнтр “Гродна”, вул. Савецкая, 9

За колькі: даведка па тэл. +375 29 5051648