Выдавец з Гродна прадставіў у Ізраілі кнігу пра габрэйку-падпольшчыцу часоў Другой сусветнай
У кнiзе “Путь девушки из Гродно: еще одно восхождение” сабрана мноства апавяданняў і архіўных дадзеных, якія распавядаюць пра падпольную дзейнасць габрэяў у перыяд нямецкай акупацыі.
Прэзентацыя прайшла на высокім узроўні. Афіцыйную частку мерапрыемства забяспечылі з боку Ізраіля мэрыя горада Беэр-Шэва і Рыгор Машэвiцкi, сын Лізы Чапнiк.
Кнігу прадставілі жыхарам дома пажылых людзей, дзе ўласна пражывае зараз адна з гераінь кнігі, сяброўка Лізы Чапнiк, Ганна Руд. Таксама выданне прэзентавалі ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам шматлікіх сваякоў гераiнi кнiгi, гасцей з усяго Ізраіля і афіцыйнага прадстаўніка мэрыі.
Прэзентацыя з удзелам Ганны Руд (сядзіць з кнігай)
Ліза і Ганна падзякавалі аўтарцы і выдаўцу за тое, што яны забяспечваюць сувязь пакаленняў, бо без павагі да мінулага няма і сучаснасці.
– Ліза распавядала пра сваіх сваякоў і пра некаторыя дэталi падзей, якія адлюстраваны ў кнізе. Зараз нашы суайчынніцы адчуваюць сябе выдатна. Ахвотна размаўлялі за агульным сталом у доме сына Лiзы Рыгора. Было бачна, што ім прыемна размаўляць з гасцямі з Гродна. У якасці невялікага падарунку Лізе і Ганне мы прывезлі кнігу Віктара Саяпіна “50 гарадзенскіх вуліц”. Ім будзе што ўспомніць і параўнаць, як горад паспеў змяніцца. Дарэчы, Ліза Чапнiк да гэтага часу дае прыватныя ўрокі англійскай мовы, – расказала Марына Шэпялевіч.
Музей “Лахамэй Агэтаот” (барцы гета) злева супрацоўніца архіва музея Галіна Сергіенка
Ліза Чапнiк толькі скончыла школу, як на другі дзень пачалася вайна. На вачах сямнаццацігадовай дзяўчыны былі знішчаны дзясяткі габрэяў у лясах Гарадзеншчыны. Але калі яна прыйшла ў гета і расказала пра ўбачанае, ёй ніхто не паверыў. Ужо тады маладая дзяўчына прапанавала стварыць у Гродне ўзброены супраціў. Дзякуючы арыйскай знешнасці Лізе і яе сяброўцы Ганне зрабілі дакументы, якія дазвалялі свабодна перасоўвацца па акупаванай тэрыторыі.
Дзяўчыны не збеглі, але адправіліся ў Беласток, каб дапамагчы свайму народу. Дзякуючы дзеянням гарадзенскіх дзяўчат, пры вызваленні горада савецкая армія прайшла практычна без страт.
На здымку: выдавец Аляксандр Рыжы, аўтарка кнігі Марына Шэпялевіч, а таксама Ліза Чапнiк з сынам Рыгорам
Для тых, хто яшчэ не набыў кнiгу, прапануем паглядзець успаміны ураджэнкі Гродна, запісаныя ў 2013 годзе.
Частка першая:
Частка другая: