Гурт Irdorath запісаў кавер на Prodigy
Кавер рабіўся спецыяльна для праграмы “Легенды LIVE” на АНТ.
Irdorath — гурт, якi выконвае музыку напрамку фэнтазi-фолк. У сваіх выступах гурт выконвае сярэднявечную і аўтарскую музыку. Музыкі выступаюць у фэнтазійных касьцюмах, на канцэртах выкарыстоўваюць спэцэфэкты, элэменты неонавага і вогненнага шоў, танцы і тэатральныя дзеі.
Хоць гурт зараз базіруецца ў Мінску, пачыналася ўсё менавіта ў Гродне. Тады Уладзімір і Надзея, цяпер муж і жонка, выступалі дуэтам на вуліцах у час фестываляў. З часам склад пашыраўся, у 2011 годзе гурт пераехаў у Мінск і запісаў там першы альбом. Зараз, у залежнасць ад праграмы, на сцэну выходзіць нават да 12 чалавек.
– Нягледзячы на ўсе нашы спробы даць сольны канцэрт у родным горадзе, мы тут дагэтуль не зайгралі, – распавёў Уладзімір, заснавальнік гурта. Планаваныя канцэрты сапраўды адмяняліся, але Irdorath можна было пабачыць і пачуць на фестывалях.
Без іх не абходзіцца Фестываль нацыянальных культур: Irdorath
Зараз гурт мае два студыйныя альбомы, кліп, прафесійныя live-відэа і рэгулярна гастралюе ў Еўропе і краiнах СНД. Гродна ў бліжэйшых канцэртных планах гурта няма.