У Гродне прачытаюць лекцыю пра спадчыну беларускага мысляра Ігната Абдзіраловіча

|

Удзельнікі паспрабуюць асэнсаваць культуралагічную і геапалітычную дылемы  краіны паміж Усходам і Захадам і паразважаць, наколькі прапановы, агучаныя аўтарам сто гадоў таму, ёсць дзейснымі і сёння.

 

Лекцыя адбудзецца 17 снежня ў галерэі “Крыга” па адрасе: вул. Савецкая, 3-11. Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

Дадатковая інфармацыя па тэл.: +375291068594,  +375297422040 (Мінск)

 

Цыкл лекцый – інтэлектуальны калядны падарунак, які падрыхтавалі ў межах Году беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт разам з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі” і курсамі “Мова Нанова”. У межах цыклу разважаннямі і рэфлексіямі пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча падзеляцца беларускія філосафы: Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая,  Міхаіл Баярын, Валянцін Акудовіч. Лекцыі адбудуцца ў Гродне, Гомелі, Віцебску, Маладзечне і Магілёве.

 

Ігнат Абдзіраловіч – аўтар маленькага эсэ “Адвечным шляхам” і несувымерна вялікай ідэі “ліючайся формы”. Амаль невядомы ў мінулым стагоддзі, цяпер ён выразна бачыцца як пачынальнік самастойнай беларускай інтэлектуальнай традыцыі. У час, калі вялікія праекты здаюцца вычарпанымі і будучыню трэба ствараць нанова, ідэі Абдзіраловіча выяўляюцца неверагодна жывымі і дзейснымі.