Перадсвяточныя зніжкі ў Беластоку: аглядаем прапановы і збіраемся “на закупы”

|

Крама Komputronik абяцае зніжкі да 31% і ў якасці галоўнага каляднага хіта прапануе ноўтбук Lenovo з дыяганаллю манітора 14 цаляў, аператыўнай сістэмай Windows 8.1 (і бясплатнай магчымасцю абнаўлення да Windows 10). Акцыйная цана гэтага тавара складае 899 злотых замест ранейшых 1099. Акцыя дзейнічае з 9 да 30 снежня. 

 

 

Крама знаходзіцца па адрасу  Wyszynskiego, 2/1. Рэжым працы з панядзелка да пятніцы 10.00-18.00, у суботу 11.00 – 15.00, у нядзелю – выходны. Газетка з усімі прапановамі акцыі тут.

 

Упрыгожыць дом да святаў можна, скарыстаўшыся акцыяй у краме Leroy Merlin. Калядная акцыя пачалася 18 лістапада і працягнецца да 28 снежня. 

 

Крама знаходзіцца на вуліцы Produkcyjna, 86. Гадзіны працы ад панядзелка да суботы 7.00 – 21.00, у нядзелю 9.00 – 20.00. Падрабязнасці акцыі ў газетцы тут.
 

 

Крама Agata meble абяцае зніжкі ад 28 да 55%. Акцыя пачынаецца ад 7 снежня і будзе доўжыцца да сканчэння тавараў, але не пазней, чым да 20 снежня.  


Кошты на патэльні з супрацьпрыгарным керамічным пакрыццём патаннелі да 40% а тэрмаўстойлівы посуд, што мае магчымасць падагрэву адкрытым агнём, мае зніжжку 45%. 

align=”” width=”725″ height=”306″ >

Найбольшыя зніжкі крама прапануе на некаторыя асвятляльныя прыборы. Максімальнымі аказаліся дысконты на энергазберагальныя лямпы – 63% 

 

Крама Agata meble месціцца па адрасу Narodowych Sil Zbrojnych, 11, працуе ад панядзелка да суботы ад 10.00 до 20.00, па нядзелях – ад 10.00 да 19.00. Больш інфармацыі можна знайсці тут

 

На перадсвяточную акцыю ў краме Carrefour  з дадатковай зніжкай патрапіла касметыка Nivea. Другі гель для душа  можна набыць за паўцаны.

Таксама крама падтрымлівае аматараў “Зорных войнаў” – калекцыйны альбом (з пытаннямі пра тыя самыя войны) тут можна купіць за 5,99 злотых, а пакунак карткаў (з адказамі на пытанні ў альбоме) атрымаць на касе за пакупкі на суму ад 40 злотых ці за спецыяльна пазначаныя тавары.
 

 
Крамы Carrefour ёсць у гандлёвым цэнтры Outlet Беласток на вуліцы Wysockiego, 67 і ў гандлёвым цэнтры Zielone Wzgorze па адрасу Wroclawska, 20. Рэжым працы абодвух цэнтраў: пн-сб 8.00-22.00, ндз 9.00 – 21.00. Рэкламную газетку з падрабязнасцямі акцыі шукай тут.
 
 
Перадкалядная акцыя ў краме Castorama дзейнічае у перыяд 2 – 27 снежня. У межах распродажу можна не толькі набыць інструметр са зніжкай, але і атрымаць у падарунак цацкі.
 

Напрыклад, заплаціўшы за перфаратар JCB 398 злотых замест 456, можна выбраць сабе ў падарунак круты аўтамабільчык.
 
 
Крама знаходзіцца на вуліцы Narodowych Sił Zbrojnych, 13. Час працы ад панядзелка да суботы 7.00-21.00, у нядзелю – 9.00-20.00. Больш падрабязна пра акцыю можна даведацца тут.


Крама Jysk прапануе зніжкі да 70% на навагоднія цацкі і аксэсуары…

 

… а таксама ад 20 да 60% на мэблю, хатні тэкстыль і розныя рэчы, патрэбныя ў гаспадарцы.


 
Крама Jysk  ёсць у гандлёвым цэнтры Outlet Белосток на  Wysockiego, 67 (гадзіны працы ад панядзелка да суботы 10.00 – 20.00, нядзеля – 10.00 – 19.00) а таксама па адрасу aleja Solidarności, 9. Крама працуе ад 10.00 да 19.00 з панядзелка па пятніцу, у суботу 10.00 – 17.00, у нядзелю – 10.00 – 15.00. Рэкламная газетка крамаў ёсць тут.

 
Даехаць да Беластока зараз можна толькі аўтамабільным транспартам – адзіны цягнік адмянілі з 12 снежня. Маршруткі прапануюць аўтавакзал, фірма Зет, агентсва Фаворит ды іншыя. Таксама можна скарыстацца прапановамі прадпрыймальнікаў, што арганізуюць шоп-туры ў Польшчу. 
 
 
Сачыць за станам чэргаў на мяжы можна ў рэжыме рэальнага часу на старонцы Дзяржаўнага памежнага камітэта.
 
 
Збіраючыся “на закупы”, важна памятаць пра нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання. Калі грамадзянін перасякае мяжу не часцей  раза на квартал, то іх агульны кошт не павінен перавышаць 1 500 еўра, а вага не больш за 50 кг.  
 

Для тых, хто перасякае мяжу часцей, правілы больш строгія:

 

– 1 раз на 2 месяцы дапускаецца правозіць не больш 10 кг прадукцыі аднаго наймення;

– 1-2 разы на месяц не больш за 10 кг прадуктаў;

– 1-5 разоў на тыдзень – не больш 5 кг прадуктаў,

а пры штодзённых паездках толькі мінімальны набор ежы ў дарогу. 

 

Ёсць таксама забарона на ўвоз свініны і прадуктаў, у складзе якіх яна ёсць, нормы ўвозу алкалогю і тытунёвай прадукцыі (не больш за 3 літры алкаголю і 200 шт цыгарэт на асобу ад 18 гадоў).

 

Напомнім таксама, што ад сакавіка 2015 года змяніліся і абмежаванні на ўвоз тавараў доўгатэрміновага выкарыстання. Зараз такія тавары як варачныя панэлі, душавыя кабіны, машына для прання, швейныя і кава-машыны, а таксама халадзільнікі, камп’ютары і г.д. можна прывезці толькі 1 раз на 3 гады.