Фотафакт: OldCity рыхтуе для гарадзенцаў зімовы падарунак

Дзве вялікія снежныя гарматы на спецыяльна створанай пляцоўцы каля стаянкі гандлёвага цэнтра будуць працаваць пры мінусовай тэмпературы і ствараць штучны снег.

 

Таксама тут будзе адкрыта кухня і гульнявая пляцоўка для дзяцей. Сюрпрызам для гарадзенцаў стане горка, на якой змогуць пакатацца як дарослыя, так i дзеці.

 

Пляцоўка практычна гатовая, а вялікую горку абяцаюць збудаваць у бліжэйшы час.